Чэшская радыёкампанія выбачылася за артыкул пра Зяленскага і фашыстаў
Чэшская радыёкампанія Český rozhlas выбачылася за артыкул, які два дні таму з'явіўся на сайце, пра новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. У ім зменена назва: было — "Яўрэй на чале ўкраінскіх фашыстаў", стала — "Ян Фінгерланд: яўрэй на чале Украіны". Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Facebook прэс-служба ўкраінскай амбасады ў Чэхіі.
Кіраўніцтва радыёстанцыі палічыла няўдалым загаловак, але змест артыкула назвала карэктным. Таму ён застаўся на сайце.
Аўтар скандальнага артыкула Ян Фінгерланд / plus.rozhlas.cz