Член федэрацыі рукапашнага бою стала трэнерам зборнай Беларусі па тэнісе

Валянціна Шышко / tennis_bel 
Валянціна Шышко / tennis_bel 

Член Беларускай федэрацыі рукапашнага бою Валянціна Шышко прызначаная начальнікам каманды і старэйшым трэнерам зборнай Беларусі па тэнісе.

Раней кар'ера Шышко была звязана з адзінаборствамі і ММА, а з тэнісам не было нічога агульнага.

Да моманту працаўладкавання ў РЦАП па тэнісе я працавала інструктарам-метадыстам па спартыўна-масавай і аздараўленчай працы ва ўніверсітэце фізічнай культуры, — распавядае Шышко. — Як атрымалася патрапіць менавіта ў сферу тэніса? З маіх кар'ерных дасягненняў можна зрабіць выснову, што я не люблю і не магу сядзець на месцы. Заўсёды імкнуся да нечага большага. У гэты раз мне прапанавалі паспрабаваць сябе ў ролі начальніка каманды і старэйшага трэнера нацыянальнай каманды па тэнісе. А чаму не? Гэта новая сфера, новыя мэты, эмоцыі і перамогі. Гэта тое, што мы можам і павінны зрабіць яшчэ лепш!

У прыярытэце ў новага старэйшага трэнера зборнай Беларусі па тэнісе вывесці спартсменаў на больш высокі вынік і зрабіць упор на "бяспеку і здароўе нашых спартсменаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі