Член Савета Рэспублікі: трэба даваць сумленную статыстыку па каранавірусе

Член Савета Рэспублікі: трэба даваць сумленную статыстыку па каранавірусе

"Трэба даваць нармальную, правільную, сумленную статыстыку па каранавірусе і ад яе зыходзіць. Ніхто не павінен баяцца гэтай статыстыкі! Колькі ў нас па-сапраўднаму людзей хворыя на кавід? Ні вы, ні я не ведаем дакладнага адказу", — заявіў у інтэрв'ю "Народнай Волі" член Савета Рэспублікі Алег Суконка. Ён крытыкуе дзяржаўныя органы за замоўчванне праблемы.

Алег Суконка — доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны ўрач Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, член Савета Рэспублікі. 

Каментуючы сітуацыю з пандэміяй COVID-19, Суконка заявіў, што загружаць лякарні агульнага профілю хворымі на каранавірусную інфекцыю — гэта некваліфікавана. Ён лічыць неабходным ствараць спецыяльныя інфекцыйныя клінікі. Па словах прафесара, ён дакладваў пра гэта старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай і гаварыў пра неабходнасць спецыяльнай праграмы гэтага кірунку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі