Членам выбарчых камісій прапанавалі знізіць актыўнасць у сацсетках
"Трэнінг" для членаў камісій у Мінску
Па ўсёй Беларусі прайшлі "трэнінгі" для членаў участковых выбарчых камісій. Іх задачай была падрыхтоўка да "няштатных сітуацый". "Алгарытм дзеянняў" падчас іх звычайна тлумачаць міліцыянты. Яны ж супакойваюць членаў камісій, кажуць, што гарантуюць ім бяспеку.
На "трэнінгу" ў Кастрычніцкім раёне Мінска некаторыя з магчымых сітуацый "мадэляваліся проста на месцы", піша minsknews.by. Для гэтага запрасілі групу нейкіх "актывістаў". Яны "прайгравалі" розныя сцэнары (агулам больш за 60), і "некаторыя з іх выклікалі цяжкасць у членаў участковых выбарчых камісій". А прысутны старшыня Мінскай гарадской выбарчай камісіі Аляксандр Шчаковіч прапанаваў прадстаўнікам участковых выбарчых камісій "знізіць актыўнасць у сацыяльных сетках". Таксама ён параіў "звяртаць увагу на недзеяздольных грамадзян, якія не маюць права голасу", а таксама на іншагародніх студэнтаў. Нібыта апошнія могуць прыйсці на ўчастак для галасавання спачатку на малой радзіме, а потым і па месцы часовай рэгістрацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.