“Чорная скрыня” расійскага авіялайнера А321 не зафіксавала тэхнічных непаладак
Параметрычны рэгістратар расійскага самалёта А321 спыніў запіс у працэсе набору вышыні на эшалоне 308 (9,4 тысячы метраў). Да гэтага моманту палёт праходзіў у штатным рэжыме і не было зафіксавана інфармацыі ад адмовах сістэм і агрэгатаў лайнера. Такую інфармацыю распаўсюдзіў Міждзяржаўны авіяцыйны камітэт, перадае РИА Новости.
Таксама МАК паведамляе, што на месцы авіяздарэння працягваюць збор і агляд фрагментаў канструкцыі самалёта. Фрагменты паветранага судна знойдзеныя на ўчастку мясцовасці працягласцю болей за 13 кіламетраў.
Раней кіраўнік егіпецкай камісіі па расследаванні крушэння А321 на Сінаі Айман аль-Мукадам паведамляў, што бартавы самапісец з кабіны пілотаў зафіксаваў шум у апошнюю секунду дадзеных аб палёце, аднак прычына гэтага шума пакуль застаецца невядомай.
Пасажырскі самалёт расійскай авіякампаніі “Кагалымавія” пацярпеў крушэнне ў Егіпце 31 кастрычніка. Лайнер ляцеў з Шарм-эш-Шэйха ў Санкт-Пецярбург. На борце было 217 пасажыраў і сем членаў экіпажу. Усе яны загінулі.
Фота: REUTERS