Чыгуначніка затрымалі за перадачу ТГ-каналу аднаго фота расійскай тэхнікі
У Гомельскай вобласці сілавікі затрымалі супрацоўніка чыгункі за перадачу аднаго фота расійскай вайсковай тэхнікі ТГ-каналу, які ў Беларусі абвешчаны экстрэмісцкім.
Як паведамляюць праваабаронцы, затрыманага чыгуначніка завуць Аляксандр Лучыновіч, яму 43 гады.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Лучыновічу інкрымінуюць арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса (удзел у экстрэмісцкім фармаванні) і арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, за апошнія дні ў Беларусі былі затрыманыя каля чатырох дзясяткаў чыгуначнікаў. Такую вялікую колькасць затрыманняў звязваюць з "рэйкавай вайной" у Беларусі: беларусы стараюцца перашкодзіць перакідванню расійскіх войскаў ва Украіну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.