Чым заканчваліся арышты VIP-бізнесменаў у Беларусі

Чым заканчваліся арышты VIP-бізнесменаў у Беларусі

Увечары 11 сакавіка КДБ затрымаў Юрыя Чыжа. Праз дзень аб гэтым паведамілі афіцыйна — бізнэсмэна падазраюць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. Еўрарадыё узгадала яшчэ пяць нядаўніх гісторый, калі беларускія VIP траплялі за краты.

Аляксандр Мураўёў, уладальнік кантрольнага пакета акцый завода “Мотавела”.

Мураўёў быў затрыманы ў чэрвені 2015 года. Яго абвінавацілі ў нанясенні стратаў “Мотавела” і акцыянерам прадпрыемства.

Першапачаткова ніхто з праваахоўнікаў не хацеў пацвярджаць інфармацыю аб затрыманні бізнесмена, аднак затым КДБ прызнаў факт арышту і паведаміў, што Мураўёў абвінавачваецца ў вывадзе капіталу і вывазе абсталявання прадпрыемства. Пазней Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Мураўёва ў невыкананні ўмоў інвестыцыйнага дагавора. Крымінальная справа была распачатая Камітэтам дзяржаўнага кантролю па матэрыялах праверкі “Мотавела”. Суда па справе Мураўёва пакуль не было, ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

 

Алег Зухавіцкі, саўладальнік гродзенскай кампаніі “ЗОВ-ЛенЕўрамэбля”

Зухавіцкаму асабліва “пашанцавала” — за кароткі час яго затрымлівалі двойчы. Першы раз — у лютым 2015 года. Тады ён пагадзіўся з абвінавачваннем у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры і пасля пагашэння долі шкоды быў выпушчаны пад падпіску. Зноў пад варту Зухавіцкі трапіў у лістападзе 2015 года. Абвінавачванні тыя ж.

 

 

Уладзімір Япрынцаў, саўладальнік прадпрыемстваў холдынгу “Трайпл”.

Япрынцава затрымалі ў жніўні 2015 года разам з сынам Казбекам, падазраецца ў махлярстве. Падрабязнасцяў справы найбліжэйшага паплечніка Юрыя Чыжа вядома зусім няшмат. Інфармацыю аб яго затрыманні праваахоўнікі афіцыйна пракаментавалі толькі праз некалькі месяцаў. Неафіцыйна гаворыцца аб тым, што Япрынцаў выводзіў капітал за мяжу.

Чым заканчваліся арышты VIP-бізнесменаў у Беларусі
Ганна Шарэйка на судзе, фота sputnik.by

Ганна Шарэйка, былы генеральны дырэктар Віцебскай бройлернай птушкафабрыкі

Справа Шарэйка крыху адрозніваецца ад папярэдніх — на момант арышту яна была дзейным чальцом Савета рэспублікі. І гэта адзіная на дадзены момант справа з удзелам VIP-асобы, якая дайшла да суда. Справу Ганны Шарэйка разглядаюць у адкрытым рэжыме ў Вярхоўным судзе. Сваёй віны яна катэгарычна не прызнае.

Шарэйка абвінавачваюць ва злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Па афіцыйнай версіі, Шарэйка некалькі гадоў прымала рашэнні аб закупках кармоў і кармавых дабавак у замежнай камерцыйнай структуры па завышаных цэнах, што нанесла птушкафабрыцы шкоду больш чым на 4 мільярды рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі