Чым займаліся Лукашэнка і Пуцін замест абмеркавання расійскай базы ў Бабруйску

Чым займаліся Лукашэнка і Пуцін замест абмеркавання расійскай базы ў Бабруйску

Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію перанесены "ў сувязі з загружанасцю працоўных графікаў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі", паведаміў 24 лістапада журналістам прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. І дадаў, што перанесены на невядомы тэрмін.

Бывае. У прэзідэнтаў спраў шмат. Тым больш Турцыя літаральна за дзень да сустрэчы расійскі бамбардзіроўшчык збіла, а ў Беларусі раптам высветлілася, што з хакеем поўны атас. Не да сустрэч.

Праўда, акурат на ёй кіраўнікі дзвюх краін збіраліся пагаварыць пра будучую вайсковую расійскую авіябазу ў Бабруйску. Аб гэтым напярэдадні сустрэчы ці то прагаварыўся, ці то ляпнуў кіраўнік аператыўнага упраўлення Паветрана-касмічных войскаў (ага, яны цяпер так у іх называюцца) Расіі Аляксандр Ляпкін. Гэта тая самая авіябаза, якая па словах Лукашэнкі, “не патрэбная ні нам, ні Расіі”.

Чым займаліся Лукашэнка і Пуцін замест абмеркавання расійскай базы ў Бабруйску

Расіяне хочуць размясціць на базе пад Бабруйскам 12 самалётаў

Праект стварэння расійскай авіябазы ў Беларусі прадугледжвае, што на аэрадроме ў Бабруйску будуць знаходзіцца дванаццаць баявых самалётаў і чатыры транспартна-баявыя верталёты Мі-8.

Яшчэ цікавей становіцца, калі пашукаць — чым такім важным займаліся Пуцін і Лукашэнка 25 і 26 лістапада. Аказваецца, расійскі прэзідэнт на пару з кіраўніком урада Мядзведзевым паехаў паглядзець на нядаўна адчынены музей Барыса Ельцына (Мядзведзеў традыцыйна закінуў пару фотачак у інстаграм), а кіраўнік Беларусі віншаваў супрацоўнікаў Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М.Машэрава са 105-годдзем і яшчэ рыхтаваўся да візіту кіраўніка Азербайджана Ільхама Аліева. Вельмі важныя справы.

Некаторыя, праўда, у загружанасць прэзідэнтаў не паверылі. А злыя украінскія СМІ нават назвалі кіраўніка Беларусі “чэмпіёнам па скоках убок”. Іх права, што сказаць.

 

А вось палітолаг Кірыл Коктыш, які даўно жыве і працуе ў Маскве, гаворыць, што шукаець таемных прычынаў не варта. “У версію з вялікай загружанасцю можна верыць, таму што падзеі апошніх дзён для Расіі насамрэч маюць важнае значэнне. Таму яна цалкам рэальная… Увогуле візіт Лукашэнкі ў Маскву пераносіцца не першы раз, гэта звычайна мае розгалас, але потым апынаецца, што насамрэч былі аб’ектыўныя прычыны для яго пераносу”, — гаворыць Коктыш.

І дадае, што ў расійскіх СМІ перанос візіта Аляксандра Лукашэнкі прайшоў амаль незаўважна. Бо “не вельмі і анансаваўся”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі