Чыноўнік Ганцавіцкага райвыканкама трапіў пад карупцыйную справу

Як паведамляе interfax.by, у службовыя паўнамоцтвы чыноўніка ўваходзіла кіраўніцтва будаўнічым комплексам, дарожнай гаспадаркай і транспартам раёна. Следства падазрае, што чыноўнік будаваў свой дом у Баранавіцкім раёне за дзяржаўны кошт. Ад чэрвеня па снежань 2013 года ён неаднаразова даваў незаконныя ўказанні службовым асобам шэрагу прадпрыемстваў адпусціць яму без аплаты дызельнае паліва і будаўнічыя матэрыялы. Таксама без аплаты ён патрабаваў выдаць аўтамабільную і будаўнічую тэхніку.



Сума нанесенай ім шкоды складае больш за 25 мільёнаў рублёў.



За перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў чыноўніку пагражае пазбаўленне волі ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй або без канфіскацыі маёмасці з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.



Фота — klbviktoria.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі