Чыноўнік Мінгарвыканкама: “Не трэба музыкам лезці туды, куды не трэба!”

Для арганізатараў канцэртаў вяртаюцца старыя часы — зноў неабходна атрымліваць “гастрольку”-дазвол. Па словах начальніка аддзела па справах мастацтва ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Уладзіміра Анціповіча, трэба “проста наводзіць парадак у канцэртнай дзейнасці”

Еўрарадыё: Чым будуць адрознівацца цяперашнія “гастролькі” ад тых, якія выдаваліся, да прыкладу, у 2008 годзе?

Уладзімір Анціповіч: Нічым. Для беларускіх выканаўцаў гэта ўсё будзе бясплатна. Але самае галоўнае і важнае ў гэтым указе тое, што рэкламная кампанія, якая распачынаецца перад канцэртамі, без пасведчання не будзе адбывацца. Вось і ўсё! Проста наводзіцца парадак у канцэртнай дзейнасці. Ёсць людзі, я не хачу іх называць, але яны сапраўды ёсць, якія на гэтым набіраюць грошы. Я растлумачу. Пачалася рэклама некага канцэрта, я набыў квіткі — 500 тысяч аддаў, скажам. А канцэрт у выніку не адбыўся. Я прыходжу да арганізатараў, каб забраць свае грошы, а офіс зачынены. Другі раз — тое ж самае. На трэці я плюну і скажу: “Хай яно так і ляжыць!” І грошы засталіся ў арганізатара. Я магу падаць у суд, але гэта таксама выдаткі. Пагадзіцеся: такія “шэрыя схемы” — няправільна. Гэты ўказ навядзе парадак. Шчыра скажу — пытанне навядзення парадку ў гастрольна-канцэртнай дзейнасці даўно наспела. І нават шмат хто з арганізатараў казаў, што трэба нейкі парадак мець.

А цяпер будзе сістэма адбору: хто здужае — той здужае, а хто не — той не. Заўважце, я цяпер не пра Мінск кажу — у Мінску з гэтым усё ў парадку. Але калі па рэспубліцы ўзяць! А цяпер яшчэ і гэты летні сезон! Што ў гэтых у санаторыях робіцца — вой-вой! Адна напіша — “заслужаная артыстка Беларусі”, не буду называць імёны, другая напіша нешта іншае, людзі набудуць квіткі, аддадуць грошы, а ў выніку — “артыстка не прыехала, выбачайце калі ласка, мы грошы вернем!” 50 адсоткаў вяртаецца, а 50 — губляецца ў кішэнях арганізатараў канцэртаў. Такія выпадкі ёсць, таму гэта — нармальны ўказ і вельмі перспектыўны. Трэба нейкі парадак мець у галаве!

"На гастрольным рынку з’явілася шмат дзеячаў, якія проста кідаюць людзей"

Еўрарадыё: Раней “гастролькі” выдаваліся на падставе “Палажэння аб гастрольна-канцэртнай дзейнасці” ад 13 траўня 2008 года. Яно вяртаецца?

Уладзімір Анціповіч: Натуральна! Але трэба ўважліва чытаць указ, я яго яшчэ сам не бачыў, скажу шчыра. Але ж нічога асабліва ў нас не змяняецца — усё проста вярнулася назад. Паведамляльнага прынцыпу больш не будзе. Трэба арганізатарам плацёжку рабіць, грошы будуць ісці ў фонд падтрымкі таленавітай моладзі.

Еўрарадыё: Была ж прычына для таго, каб у 2010 годзе “гастролькі” адмяніць, а цяпер да іх вярнуцца…

Уладзімір Анціповіч: Зразумелі, што на гастрольным рынку з’явілася шмат дзеячаў, якія проста кідаюць людзей. А цяпер будзе нейкая фінансавая адказнасць…

Еўрарадыё: “Гастролька” для канцэрта замежнага выканаўцы будзе платная — колькі давядзецца плаціць?

Уладзімір Анціповіч: Гэта будзе залежаць ад таго, колькі месцаў у глядзельнай зале. Будзе адпаведная выкладка па коштах, але я пакуль яе не бачыў.

"Я сам былы рокер і скажу так — трэба займацца сваёй дзейнасцю!"

Еўрарадыё: На якіх падставах арганізатару могуць адмовіць у выдачы “гастролькі”?

Уладзімір Анціповіч: Усё будзе прапісана. Але, што было ў ранейшым указе, тое будзе і цяпер. Што забараняецца прапаганда гвалту, палітычнай дзейнасці і гэтак далей — усё гэта ёсць у законе “Аб масавых мерапрыемствах”. Ну, якія падставы?! Ніякіх падставаў няма. Усё будзе добра!

Еўрарадыё: У мінулым “Палажэнні” сярод падставаў для адмовы пазначалася — “пагроза правам і свабодам грамадзян”. Што гэта азначае?

Уладзімір Анціповіч: Я сам былы рокер і скажу так — трэба займацца сваёй дзейнасцю! Не лезці ў палітыку і гэтак далей. Паглядзіце на нармальных музыкаў на тым жа Захадзе! Не трэба лезці туды, куды не трэба! Калі ж там будуць нейкія воклічы, то гэта ўжо не будзе музыка — нешта іншае атрымаецца. Экстрэмісцкая дзейнасць такая, яна не патрэбная.

Еўрарадыё: Ёсць і на Захадзе розныя музыканты…

Уладзімір Анціповіч: Яны паўсюль ёсць, але не трэба хадзіць туды, куды не трэба. Займайцеся музыкай, на беларускай мове пішыце — ніхто нічога не забараняе.

Еўрарадыё: Можаце назваць тыя беларускія гурты, якія трапляюць у спіс тых, хто “ходзіць туды, куды не трэба”?

Уладзімір Анціповіч: Гэтае пытанне (чорны спіс забароненых гуртоў – Еўрарадыё) знятае і яго цяпер не існуе. Калі ласка — Neuro Dubel робіць канцэрты, “Крама”, N.R.M. робяць. Іншая справа, што хлопцы ўжо сталыя сталі і яшчэ пытанне: ім гэта трэба ці не трэба? Цяпер вось: калі ласка  выступайце, а яны гэта робяць ці не? Ніхто нічога не забараняе.

ічога не зменіцца. Усталюецца палітыка нармальная і парадак будзе"

Еўрарадыё: У былыя часы кантроль за якасцю канцэртнай праграмы ажыццяўлялі адмысловыя мастацкія саветы — яны не вернуцца?

Уладзімір Анціповіч: Якія мастацкія саветы, пра што вы кажаце?! Нічога такога не будзе — будзе указ прэзідэнта і ўсё. Будзе проста парадак і ўсё. І галоўнае — ніякай рэкламы канцэрта не будзе, пакуль ты не атрымаеш пасведчанне.

Еўрарадыё: Але ж да выдачы пасведчання будзе мець дачыненне і выканкамаўскі ідэолаг…

Уладзімір Анціповіч: Вы ж ведаеце, што цяпер адбываецца рэфармаванне дзяржаўных органаў і проста будзе адно Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. А так больш нічога не змяняецца — упраўленне культуры як было, так і будзе. А ідэолагі... ну, я не ведаю, як яны… І што такое ідэолаг?… Але нічога не зменіцца. Усталюецца палітыка нармальная і парадак будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі