Чыноўнікі заўважылі недахоп медыкаў. Ці будзе вырашана праблема?

Дактары

Дактары / unsplash.com

Мінскім паліклінікам і шпіталям не хапае дактароў агульнай практыкі, лабараторнай дыягностыкі, рэнтгенолагаў, педыятраў, дзіцячых отарыналарынголагаў і траўматолагаў. Пра гэта распавёў старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.

Паводле яго слоў, у кожнай установе аховы здароўя сітуацыя з кадрамі адрозніваецца, але ў цэлым больш за ўсё патрабуюцца педыятры і дактары агульнай практыкі. У педыятрыі патрэбны вузкія спецыялісты.

Праблема вырашаецца, але кропкава.

— Укамплектаванасць (па фізічных асобах) лекарамі складае 79%, каэфіцыент сумяшчальніцтва — 1,17, — кажа Юркевіч. — Работнікамі з сярэдняй медыцынскай адукацыяй арганізацыі аховы здароўя ўкамплектаваны на 74,6%, каэфіцыент сумяшчальніцтва — 1,27.

Рашэнне кадравага пытання старшыня камітэта па ахове здароўя бачыць у павелічэнні мэтавага набору ў медыцынскія каледжы, у тым ліку на базе 9-х класаў, а таксама ў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Таксама чыноўнік прапануе прыцягваць новыя кадры з дапамогай годнай аплаты працы, прадастаўленнем жылля, добрым сацпакетам, а таксама магчымасцю самарэалізоўвацца ў прафесіі.

— Велізарнае значэнне мае і добразычлівая атмасфера ў калектыве, — лічыць Юркевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі