“Чырвоная картка”: спартовыя вынікі года з Кацярынай Сныцінай
Мантра пра “спорт па-за палітыкай” і раней не асабліва працавала ў Беларусі, а пасля падзей жніўня 2020 года была зруйнаваная канчаткова. Спартсмены, як і звычайныя людзі, падзяліліся на тых, хто выказаўся супраць дзеянняў беларускага рэжыму, тых, хто тыя дзеянні падтрымаў, і тых, хто паспрабаваў адмаўчацца. А далей былі рэпрэсіі, адмененыя чэмпіянаты і шмат чаго іншага. Што не магло не адбіцца на ўсім беларускім спорце.
Ці залежаць спартовыя дасягненні ад лаяльнасці спартсменаў? Чаму чыноўнікаў ад спорту не хвалюе стан, у якім знаходзіцца спорт? Ці знайшлі сваё месца тыя, хто быў вымушаны з’ехаць з краіны? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае бронзавая прызёрка чэмпіянату Еўропы па баскетболе Кацярына Сныціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.