Чырвоны касцёл улады давялі да стану, калі стаў неабходны рамонт — СМІ

Інтэр'ер Чырвонага касцёла 

Інтэр'ер Чырвонага касцёла  / katolik.life

Ад панядзелка, 17 сакавіка, з закрытага Чырвонага касцёла ў Мінску вывозяць маёмасць парафіі святога Сымона і святой Алены. Як паведамлялася раней, улады патрабуюць вызваліць будынак ад усіх рэчаў, каб нарэшце пачаць рамонт.

Ад парафіі запатрабавалі вывезці цалкам усе рэчы, нават самыя грувасткія — у тым ліку лавы, арганы, некалькі фартэпіяна, вялікія абразы, бібліятэку і копіюя Турынскай плашчаніцы, піша сайт katolik.life. Перавозкай рэчаў займаецца сама парафія, маёмасць размяркоўваюць па іншых касцёлах, у тым ліку ў Мінскім раёне. Бібліятэку перавезлі ў Хрысціянскі сацыяльны цэнтр.

Вернікі кажуць, што некаторым памяшканням стаў патрэбны рамонт пасля двух з паловай гадоў, пакуль у храм нікога не пускалі. У будынку некалькі разоў прарывала вадаправод, ад чаго пачала распаўзацца вільгаць. Улетку памяшканні ніхто не праветрываў і не адпампоўваў ваду з падвала пасля дажджоў.

Касцёл быў закрыты ўладамі ў верасні 2022 года пасля невялікага пажару. Чыноўнікі заявілі, што будынку патрэбны рамонт. Дату пачатку рамонту некалькі разоў пераносілі, спасылаючыся на дапрацоўку дакументацыі.

Раней былы касцёльны камітэт публікаваў фатаздымкі інтэр'ераў храма да ўзгарання і пасля яго. Вернікі казалі, што могуць самі ў кароткі тэрмін аднавіць усе пашкоджанні і надалей клапаціцца пра яе. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.