Ці дазволяць беларусам увозіць 50 літраў алкаголю з Duty Free?

Ці дазволяць беларусам увозіць 50 літраў алкаголю з Duty Free?

Па інтэрнэце разышліся звесткі пра тое, што фізічная асоба неўзабаве зможа ўвозіць у Беларусь да 50 літраў імпартнага алкаголю, а не сціплыя тры літры з Duty Free, як дазволена сёння. СМІ падалі інфармацыю са спасылкай на кіраўніка УБЭЗ МУС Эдуарда Нікіціна, які паведаміў пра будучыя змены ў заканадаўстве.

Падобна на тое, што гэта мера накіраваная на абмежаванне ўвозу ў Беларусь таннага расійскага алкаголю — каб яго не пастаўлялі фурамі і мікрааўтобусамі ўсе, каму захочацца.

А вось інфармацыя пра алкаголь з Duty Free сапраўды выглядае сенсацыйна.

Еўрарадыё пацікавілася ў кіраўніка Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрыя Сянько, ці дазволяць увозіць алкаголю больш за тры цяперашнія літры. 

“Абмеркаванні ў прэсе мы такія бачылі. Але калі пытанне будзе вырашацца, патрэбна згода ўсіх пяці краін (Еўразійскага эканамічнага саюза. — Еўрарадыё). Гэта агульнае правіла. Беларусь не можа самастойна прыняць такое рашэнне”, — адзначае кіраўнік ДПК.

Так што ліміты на ўвоз алкаголю з Duty Free, мяркуючы па ўсім, застануцца ранейшымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі