Ці гатовая Еўропа да нападу Расіі ў 2025 годзе і што чакае Беларусь — эфір

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
У нямецкім выданні BILD выйшаў артыкул, аўтар якога даводзіць, што ваенны напад Расіі на Еўрасаюз адбудзецца ўжо ў… 2025 годзе. І пачне сваю агрэсію Пуцін з нападу на Літву. У канцы артыкула аўтар, ваенны гісторык, робіць сумную выснову: на момант пачатку расійскай агрэсіі ні Еўрасаюз, ні Германія не будуць гатовыя гэтаму нападу супрацьстаяць і дапамагчы Літве спыніць акупантаў не змогуць. Адметна, што і тут без Беларусі, а дакладней без Лукашэнкі, не абыдзецца, бо напад будзе здзейснены найперш з тэрыторыі нашай краіны. З маўклівай згоды лукашэнкаўскага рэжыму і, найхутчэй, пад прыкрыццём вучэнняў “Захад-2025”.
Ці варта ставіцца сур’ёзна да прагнозаў аўтара артыкула ў BILD і як на яго адрэагавалі ў Германіі і Літве? Якое значэнне надае рэжым дню 25 сакавіка, прызначаючы “інаўгурацыю” на гэтую дату, і чаму Лукашэнка так ненавідзіць гэтае свята? Ці гатовы Захад змяніць сваё стаўленне да рэжыму і ці верыць Еўропа Пуціну і яго добрым намерам? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.