Ці нападзе Іран на Ізраіль? Адказвае эксперт
Ці будзе новая вайна?
Пасля атакі Ізраіля на генконсульства Ірана ў Сірыі з’явілася інфармацыя, што найбліжэйшым часам паміж краінамі можа выбухнуць ваенны канфлікт. Ці чакаць яшчэ адной вайны на Блізкім Усходзе, ці высокая яе імавернасць? На гэтае пытанне ў эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.
Паводле яго, пасля забойства іранскіх дыпламатаў мусульманскія краіны не могуць застацца ўбаку і, хутчэй за ўсё, адкажуць Ізраілю.
— Адказ мусіць быць такім, каб задаволіць іранскае кіраўніцтва і іранскае грамадства. А з іншага боку, Іран не хоча вялікай вайны. Сітуацыя выглядае вельмі напружанай, бо калі Іран зробіць гэты крок, далей можа быць адказ і ад Ізраіля. Таму наступныя гадзіны будуць асабліва напружаныя менавіта на паўночнай ізраільскай мяжы, — кажа Фрыдман.
На поўначы Ізраіль мяжуе з Ліванам і Сірыяй. З тэрыторый гэтых краін ізраільцян і цяпер абстрэльваюць кожныя некалькі гадзін. Адказ на ўдар па консульстве Ірана ў Сірыі можа “прыляцець” менавіта адтуль.
Фрыдман не выключае яшчэ адной вайны на Блізкім Усходзе, але і папярэджвае, што перабольшваць гэтую імавернасць не варта.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.