Ці пераможа Пуцін Еўропу, адключыўшы газ — стрым з Фрыдманам
Польшча і Балгарыя ўжо засталіся без расійскага газу праз сваё нежаданне выконваць патрабаванні Крамля і плаціць за газ расійскімі рублямі. Таксама гэта стала помстай Пуціна за дапамогу гэтых краін Украіне. Але Украіне сёння дапамагае ўся Еўропа. Нават Германія заявіла пра пачатак паставак цяжкага ўзбраення ў гэтую краіну. Хоць яшчэ нядаўна канцлер Шольц быў катэгарычна супраць гэтага, паставіўшы пад пагрозу існаванне кіраўнічай кааліцыі такой сваёй пазіцыяй.
Як адключэнне краін ЕС ад расійскага газу можа паўплываць на іх пазіцыю і ці магчымы варыянт “зліцця” Еўропай Украіны? Ці застаецца беларуская тэма цікавай для Захаду і ці можна з-за мяжы ўплываць на сітуацыю ўнутры Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае палітычны аглядальнік, гісторык Аляксандр Фрыдман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.