Ці сапраўды беларусы талерантныя і дружалюбныя?
Са студзеня 2019 года галерэя сучаснага мастацтва "Ў" рэалізуе праект "Кастрычніцкая: усё ўключана! усе ўключаны!". Праект накіраваны на прыцягненне ўвагі да пытанняў дыскрымінацыі, сітуацый, калі людзі адчуваюць негатыўнае да іх стаўленне, прадузятасць, несправядлівасць, церпяць гвалт і пазбаўленне асобных правоў па прычыне іх прыналежнасці да пэўнай сацыяльнай ці ўзроставай групы.
Якія вынікі дало даследаванне вуліцы Кастрычніцкай на прадмет дружалюбнасці і даступнасці? Ці вырашаецца праблема адсутнасці дружалюбнасці з дапамогай “трэнінгаў па розных пытаннях недыскрымінацыі для кіраўнікоў і супрацоўнікаў устаноў вуліцы”? Ці дапамогуць вырашэнню праблемы адсутнасці дружалюбнасці арт-выказванні мастакоў і мастачак на дадзеную тэму?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае арт-дырэктарка галерэі сучаснага мастацтва "Ў" Ганна Чыстасердава.