Ці стане “дыпламатычна акупаваная” Беларусь плацдармам для нападу на ЕС — эфір

Аляксандр Казак / фота з архіва

Аляксандр Казак / фота з архіва

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю італьянскаму тэлеканалу Rai 1 заявіў, што лічыць Беларусь “дыпламатычна акупаванай”. Выяўляецца гэтая акупацыя ў тым, што сёння не Лукашэнка, а менавіта Пуцін фактычна кіруе “і сілавым блокам на тэрыторыі Беларусі, і войскамі на тэрыторыі Беларусі”. Магчыма, гэта толькі меркаванне Зяленскага ці словы, якімі ён хацеў настрашыць італьянцаў. Але факт у тым, што расійскія сілавікі насамрэч дзейнічаюць на беларускай зямлі як у сябе дома. На фоне пагроз Крамля ў бок краін NATO, суседзяў Беларусі, гэта выглядае вельмі непрыемна.

Ці ёсць падставы сцвярджаць, што лукашэнкаўскімі сілавікамі і ваеннымі сапраўды камандуе Пуцін? Што стаіць за паглыбленнем мілітарызацыі Беларусі і навошта “мілітарызуецца” заканадаўства? Ці магчымае ваеннае ўварванне з тэрыторыі Беларусі ў бок Украіны ці іншых суседніх краін і чым гэта пагражае беларусам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі