Ці стане Малдова плацдармам для расійскага нападу на Украіну — эфір

Марыяна Прысяжнюк / фота з Фэйсбука

Марыяна Прысяжнюк / фота з Фэйсбука

Нягледзячы на ўзяты ўжо даўно кірунак на еўраінтэграцыю, настроі ў грамадстве Малдовы досыць супярэчлівыя. Расійская прапаганда ізноў актывізавалася, і вынікі гэтай актывізацыі ўжо відаць на вуліцах Кішынёва — акцыі прарасійскіх актывістаў праходзяць там з непрыемнай рэгулярнасцю. І ўсё гэта на фоне рэферэндума наконт уваходжання ў ЕС, відавочна прарасійскіх заяў кіраўніка блізкай Малдове Румыніі Орбана і наяўнасці Прыднястроўя з расійскімі вайскоўцамі.

Што адбываецца ў грамадстве Малдовы і якую ролю адыгрывае ў гэтым расійская прапаганда? Ці сапраўды існуе верагоднасць, што Малдова стане плацдармам для расійскага нападу на Украіну, і пры чым тут рэферэндум наконт уваходжання ў ЕС? Чым адметная асоба прэзідэнткі Малдовы Санду і якая пазіцыя Кішынёва па “беларускім пытанні”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спецкарэспандэнтка ў Румыніі і Малдове выданняў “Главком” і “Stopfake.org Ukraine" Марыяна Прысяжнюк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі