Ці стане прыход Трампа да ўлады канцом дэмакратыі ва ўсім свеце — эфір
Віталь Цыганкоў
Спраўдзіліся як шматлікія асцярогі, так і спадзяванні на змены да лепшага — прэзідэнтам ЗША другі раз стаў Дональд Трамп. У беларусаў таксама ёсць пэўныя чаканні ад Трампа. Але ў найлепшых беларускіх традыцыях у гэтых чаканняў два кірункі. І яны супрацьлеглыя. Як вядома, і Ціханоўская, і Лукашэнка прывіталі Трампа і выказалі спадзяванне на пашырэнне адносінаў. Вось толькі бачанне жаданых вынікаў ад такога пашырэння ў кожнага з бакоў рознае…
Што стала прычынай паразы дэмакратаў у ЗША і ці была гэтая параза наканаваная? Якая тактыка наладжвання адносінаў з новым прэзідэнтам ЗША найбольш выйгрышная і чаго чакаць дэмсілам і беларусам агулам? Ці варта чакаць нейкіх зменаў па заканчэнні выбарчага рытуалу ў Беларусі і ці адгукнецца Трамп на сігнал з Мінска? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, аглядальнік Віталь Цыганкоў у 16:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.