Ці трэба "зняць" міністра абароны, каб спыніць дзедаўшчыну?
Андрэй Стрыжак. Фота з Facebook.
Удзень 11 кастрычніка на сайце zvarot.by з'явілася петыцыя з патрабаваннем спыніць самавольства ў арміі. Аўтары дакумента звяртаюцца да міністра абароны з патрабаваннем сысці ў адстаўку. За першыя суткі петыцыю падпісалі амаль 5 тысяч чалавек, а зараз (13 кастрычніка, 11:30) пад ёй 8539 подпісаў.
Чаму такая радыкальная мэта — адстаўка міністра? Чаму ў Беларусі ў XXI стагоддзі квітнеюць нестатутныя адносіны, і як іх выкараніць? Чым грамадства можа дапамагчы бацькам загінулых салдат, каб насуперак усяму даведацца імёны вінаватых у іх смерці? Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё раскажа адзін з аўтараў петыцыі, грамадскі актывіст Андрэй Стрыжак.
Жывы эфір пачнецца а 13-й пасля выпуску навінаў.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Одноклассники". Там жа задавайце пытанні Андрэю Стрыжаку!