Ці ўратуе Польшчу “план Туска” ад міграцыйнага шантажу Лукашэнкі — эфір

Аляксандр Фрыдман

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Надоечы прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск прапанаваў зрабіць больш жорсткай польскую міграцыйную палітыку, а ў перспектыве нават часова спыніць у асобных выпадках прадстаўленне міжнароднай абароны. Нагодай для такіх прапаноў стала інфармацыя пра магчымае ўзмацненне міграцыйнага ціску на польскую мяжу, справакаванага лукашэнкаўскім і пуцінскім рэжымамі. Але гэта выклікала крытыку не толькі з боку Брусэля, але і прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды. Яны нават паспрачаліся 16 кастрычніка ў польскім Сейме.

Ці сапраўды існуе пагроза новага міграцыйнага шантажу Польшчы з боку Мінска і Масквы і як прапановы Туска могуць закрануць беларусаў? Ці варта звяртаць увагу на спробы прапаганды зрабіць з Пратасевіча медыяперсону і якая мэта ў гэтай кампаніі? Ці дапамогуць расійскія лібералы беларускім палітвязням і ці спрацуе “план Зяленскага”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі