Ці вераць на Захадзе ў мірны сыход Лукашэнкі?
У падтрымку ініцыятывы Святланы Ціханоўскай дамагчыся праз галасаванне на платформе “Голас” перамоваў з прадстаўнікамі беларускага рэжыму наконт новых выбараў выказаліся як еўрапейскія, так і амерыканскія палітыкі. Адначасова ў Еўропе па ініцыятыве шэрагу краін створаная новая платформа для збору доказаў злачынстваў сілавікоў.
Ці вераць у ЕС, што шляхам мірных пратэстаў ды санкцый можна дамагчыся сыходу Лукашэнкі? Ці магчымае пры Лукашэнку чарговае пацяпленне адносінаў паміж Беларуссю і ЕС? Перамовы Лукашэнкі і Ціханоўскай пры пасярэдніцтве ЕС — ці магчыма такое? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар па Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Германскага фонду Маршала Ёрг Форбрыг.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.