Ці засталося з чым бегчы ў абменнікі? Вынікі года з Вадзімам Іосубам
Насуперак чаканням, фатальнага абвалу эканомікі ў 2021 годзе не здарылася. Наадварот, экспарт і, адпаведна, валютная выручка павялічыліся. Што давала падставы чыноўнікам з пэўнай іроніяй гаварыць пра заходнія санкцыі і іх эфектыўнасць.
Што насамрэч адбываецца з эканомікай краіны і ці ёсць падставы для далейшага аптымізму? Як змяніўся дабрабыт шараговых беларусаў? Ці будзе Нацбанк уключаць друкарскі станок і што адбываецца з банкаўскай сферай? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае старшы аналітык у "Альпары Еўразія" Вадзім Іосуб.