Ці здолее “Паспалітае рушэнне” падрыхтаваць вызваленчае войска
Сяржук Кедышка / Еўрарадыё
У 2022 годзе беларусы замежжа пачалі гуртавацца ў спартыўна-патрыятычныя арганізацыі. Па ініцыятыве ByPol пачалі стварацца “Харугвы”, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык заявіў пра стварэнне “Паспалітага рушэння”. Але праз паўгода “Паспалітае рушэнне” не толькі заявіла пра рэарганізацыю і самастойнасць, але і аб’яднала ў сваім складзе 8 “Харугваў” з розных гарадоў.
Чаму было прынятае рашэнне аб самастойнасці і што гэта дае арганізацыі? Як і дзе адбываюцца трэніроўкі і ці шмат людзей бярэ ў іх удзел? Што ў выніку даюць гэтыя заняткі і ці здолее “Паспалітае рушэнне” стаць вызваленчай арміяй? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае прадстаўнік спартыўна-патрыятычнай абарончай арганізацыі “Паспалітае рушэнне” Сяржук Кедышка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.