Чалавек, які мог абвясціць імпічмент Лукашэнку: гутарка з Сямёнам Шарэцкім
За апошнія 26 гадоў у беларусаў была як мінімум адна рэальная магчымасць адхіліць ад улады Аляксандра Лукашэнку. Здарылася гэта ў 1996 годзе, калі Вярхоўны Савет наважыўся заявіць пра намер аб’явіць кіраўніку Беларусі імпічмент. Вось толькі да рэалізацыі намеру так і не дайшло. І вось надышоў “пратэставы” 2020 год…
Хто насамрэч вінаваты ў тым, што імпічмент-1996 так і не здарыўся і пры чым тут Крэмль? Ці даведаемся мы ўсю праўду пра зніклых палітыкаў? Як ацэньвае дзейнасць Святланы Ціханоўскай і патэнцыял мірных пратэстаў?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня Вярхоўнага Савета 13 склікання Сямён Шарэцкі.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.