Ці зможа Ціханоўская паразумецца з Украінай у абыход пытання Крыма?
Нягледзячы на суседства і цесныя сувязі паміж Беларуссю, Украінай і Расіяй, гаварыць пра добрае веданне таго, што адбываецца ў суседзяў, не даводзіцца. Найчасцей наша веданне пра падзеі ў суседзяў фармуецца паводле наратываў, якія нам закладаюць мясцовыя СМІ. Так, беларусам дзяржпрапаганда расказвае пра вайну і бардак як вынік пратэстаў ва Украіне, украінцам — пра падабенства Ціханоўскай і Лукашэнкі, бо не выказалася наконт таго, “чый Крым”.
Ці азначае запрашэнне на “Люблінскі трохкутнік”, што ўлады Украіны вырашылі падтрымаць Ціханоўскую? Якія найбольш распаўсюджаныя наратывы ў трохкутніку Беларусь — Украіна — Расія і хто іх фармуе? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.