Ціханоўская: "Спадарыня Меркель, звяжыцеся з Лукашэнкам"
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская праз нямецкае выданне Bild звярнулася да канцлера Германіі Ангелы Меркель. "Спадарыня Меркель, звяжыцеся з Лукашэнкам, — кажа Ціханоўская. — Скажыце яму, што мы не хочам вайны. Усё, чаго мы хочам, — гэта сумленныя выбары".
Нямецкая газета падкрэслівае, што Святлана Ціханоўская — "адзіны сапраўдны кандыдат апазіцыі" на прэзідэнцкіх выбарах, якая "заняла месца мужа", які знаходзіцца за кратамі. Bild нагадвае, што Лукашэнка кіруе ўжо 26 гадоў і называе яго "апошнім дыктатарам Еўропы".
bild.de
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.