Ціханоўская прызначыла трох новых прадстаўнікоў у Аб'яднаны пераходны кабінет
Аб'яднаны пераходны кабінет
Святлана Ціханоўская прызначыла трох новых прадстаўнікоў у Аб'яднаны пераходны кабінет. Гэта замены Валерыю Сахашчыку і Валерыю Кавалеўскаму, а таксама прадстаўніца па моладзевай палітыцы, якой раней не было.
Прадстаўніком Ціханоўскай па абароне і нацыянальнай бяспецы стаў Вадзім Кабанчук — экс-намеснік камандзіра Палка імя Кастуся Каліноўскага. Ён будзе працваць на месцы Валерыя Сахашчыка.
Прадстаўніком па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве ў АПК стаў Уладзімір Астапенка. Да таго ён замяшчаў Валерыя Кавалеўскага, які сыйшоў з гэтай пасады месяц таму. Таксама Астапенка застанецца кіраўніком прадстаўніцтва дэмакратычных сілаў Беларусі ў Брусэлі.
Прадстаўніцай Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву ў Аб'яднаным пераходным кабінеце стала Маргарыта Ворыхава. Раней яна была дарадцай Ціханоўскай і таксама займалася справамі моладзі.
На пасаду намесніка прадстаўніка па транзіце ўлады Кабінета Святланай Ціханоўскай узгоднены Арцём Брухан.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.