Ціханоўская распавяла, калі ўпершыню паспрабавала прасекка
Пеністае віно
Дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская ўпершыню паспрабавала прасекка разам з Марыяй Калеснікавай. Пра гэта яна распавяла ў інтэрв'ю фатографам Юліі Лейдзік і Яўгену Канаплёву. Дэмакратычная лідарка стала гераіняй рэаліці-шоу" без рэтушы", у якім фатографы раскрываюць сваю прафесійную кухню і гісторыі незвычайных беларусаў.
— Я б з вамі прасекка выпіла, — кажа Лейдзік.
— Значыць, глядзі, — адказвае Ціханоўская. — Прасекка не люблю. Першы чалавек, з якім я піла прасекка (я тады ўпершыню пачула гэтую назву) гэта Маша (Калеснікава). Я ж такая — непітушчая зусім. Але калі наша "трыа" ўтварылася, Маша кажа, маўляў, усё, ідзем піць прасекка! Яна ж заўсёды на ўздыме, такая малайчынка! Ну мы і пайшлі — я, Вераніка і Маша. Ну, налілі мне шампанскага, я выпіла — але так яго і не палюбіла. Я больш па чымсьці "паўсалодкім".
Першая серыя выпуску пра Святлану Ціханоўскую выйшла на ютуб-канале Malanka Action. Гэта, бадай, самае шчырае інтэрв'ю Ціханоўскай з усіх, што вы бачылі за гэтыя гады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.