Ціктокеры запусцілі трэвэл-блог "Бусь Беларусь"
Ціктокеры запусцілі трэвэл-блог "Бусь Беларусь" "пра краіну, якой хочацца даць буську".
У вандроўкі запрашаюць шоўмен Мікіта Найдзёнаў і зоркі беларускамоўнага TikTok Ліза Ветрава і Мікіта Бялевіч.
У першым выпуску вядоўцы едуць па маршруце Лепель — Сахновічы — Ушачы — Полацк і эмацыйна дзеляцца ўражаннямі ад мясцін і людзей. Гледачы даведаюцца ў тым ліку пра апетага Ўладзімірам Караткевічам лепельскага цмока, разынкі Рыгора Барадуліна і экстрым ва Ушачах.
"Мы не проста паказваем архітэктурныя помнікі, распавядаем гісторыі сівой даўніны, але шукаем эмоцыі ў сучаснасці, залазім у закінутыя будынкі і… спрабуем замовіць каву з раслінным малаком", — распавядаюць вядоўцы на канале "Годна".
Раней Еўрарадыё паведамляла пра тое, што свой Youtube-канал запусціў актывіст і праваабаронца Андрэй Стрыжак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.