Прадстаўнікі Майдана перадалі патрабаванні Віктару Януковічу

Нагадаем, у лістападзе 2013-га, напярэдадні віленскага саміту "Усходняга партнёрства", украінскі ўрад адмовіўся падпісваць дамову аб асацыяцыі з Еўрасаюзам. У адказ на гэта пачаліся акцыі пратэсту прыхільнікаў еўраінтэграцыі. Цэнтрам супраціўлення стаў Майдан Незалежнасці ў Кіеве. Ад таго часу там працягваюць знаходзіцца тысячы пратэстоўцаў, а на "народныя вечы" збіраюцца сотні тысяч людзей.



Аднак у апошнія дні пратэсты радыкалізаваліся. Другі дзень тысячы пратэстоўцаў спрабуюць прарвацца ва ўрадавы квартал у Кіеве, іх атакі стрымлівае спецназ. Ёсць сотні пацярпелых з абодвух бакоў. У нядзелю лідары пратэстаў заклікалі прэзідэнта Віктара Януковіча распачаць перамовы. Паколькі ён сам асабіста ў іх не ўдзельнічаў, а прызначыў прадстаўнікоў, у панядзелак не пайшлі на іх і лідары Майдана — Віталь Клічко, Арсень Яцанюк, Алег Цягнібок.



Як паведамляе тэлеканал ТСН, у тэхнічных кансультацыях узялі ўдзел наступныя асобы: Аляксандр Турчынаў (дэпутат Вярхоўнай Рады, "Бацькаўшчына"), Юрый Луцэнка (экс-кіраўнік МУС, прадстаўнік грамадскасці), Руслан Кашулінскі (віцэ-спікер Рады, прадстаўнік "Свабоды"), Віталь Кавальчук (дэпутат Рады ад партыі УДАР) — ад апазіцыі, Андрэй Клюеў (сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны), Алена Лукаш (кіраўніца Мінюста) і Андрэй Партноў (дарадца прэзідэнта Віктара Януковіча) — ад улады.
 

Прадстаўнікі ўкраінскай апазіцыі перадалі перагаворшчыкам ад улады патрабаванні Майдана аб наўпроставых перамовах з прэзідэнтам Віктарам Януковічам. Пра гэта перадае РІА "Новости" са спасылкай на дэпутата Вярхоўнай Рады, сябра фракцыі "УДАР" Віталя Кавальчука.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі