COVID-19 на 7 снежня — афіцыйна: 1796 новых пацыентаў за суткі

COVID-19 на 7 снежня — афіцыйна: 1796 новых пацыентаў за суткі

Па стане на раніцу 7 снежня ў Беларусі зарэгістравана 148 953 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19, паведамляе прэс-служба Мінздароўя. За апошнія суткі — 1796 новых пацыентаў. 

Паведамляецца пра восем новых смерцяў за суткі (агулам ад пачатку эпідэміі — 1215). 

За апошнія суткі былі выпісаныя 1 310 чалавек, у якіх раней дыягнаставалі каранавірусную інфекцыю. Агулам колькасць тых, хто паправіўся, склала 126 084 чалавекі. 

За мінулыя суткі было зроблена 18 574 тэсты на COVID-19. За час эпідэміі ў краіне праведзена 3 449 089 тэстаў.

Незалежныя крыніцы сумняюцца нават у такой статыстыцы Мінздароўя і лічаць яе заніжанай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі