COVID-19 у Беларусі: +1684 новыя выпадкі і 8 смерцяў за апошнія суткі
Каранавірус у Беларусі / sb.by
У Беларусі на 29 лістапада прырост захварэўшых на COVID-19 за суткі склаў 1684 новыя выпадкі. Ад каранавіруснай інфекцыі памерлі яшчэ 8 чалавек.
Усяго зарэгістравана 135 тысяч 8 выпадкаў станоўчых тэстаў на COVID-19. Ачунялі і выпісаныя 113 тысяч 375 чалавек. За ўвесь перыяд пандэміі каранавіруса ў Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі Міністэрства аховы здароўя, памерлі 1151 пацыентаў з выяўленым COVID-19.
Праведзена 3 мільёна 253 тысячы 148 тэстаў (+32 353 за апошнія суткі).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале.