Цягнік з целамі пасажыраў Boeing-777 адправіўся ў Харкаў

Як паведамляе УНІАН, цягнік адбыў з Данецка у 3.10 ночы.

Дарэчы, 21 ліпеня ў шахцёрскіх раёнах Данецкай вобласці на месцы падзення самалёта Boeing 777 працягваліся пошукавыя работы. Ад пачатку пошукавых работ была абследаваная тэрыторыя асобнымі ўчасткамі на плошчы каля 140 кв. км. Былі знойдзеныя целы 282 загінулых і 87 фрагментаў, якія належаць 16 целам загінулых.

Цяпер пошукавыя працы скончаныя, усе целы і фрагменты загружаныя ў вагоны-рэфрыжэратары.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі