Цяпер гэта пустыня: як выглядае Кахоўскае вадасховішча пасля выбуху ГЭС
"На дне Кахоўскага мора" / facebook.com/sergij.nikitenko
Кахоўскае вадасховішча пасля падрыву плаціны стала падобна на пустыню. Фотадоказ у сваім Facebook апублікаваў журналіст з Херсона Сяргей Нікіценка. "На дне Кахоўскага мора", — падпісаў ён сваю фатаграфію.
Выбух на дамбе Кахоўскай ГЭС адбыўся ўначы 6 чэрвеня. Расійскі бок спрабаваў перакласці адказнасць за гэта на ўкраінскую ракетную атаку. Аднак сама ГЭС з 2022 года знаходзіцца пад расійскім кантролем, а перад прарывам дамбы амерыканскія спадарожнікі зафіксавалі выбух усярэдзіне плаціны.
Расследаванне падрыву Кахоўскай ГЭС пачаў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.