Цыгарэтную кантрабанду з Беларусі на 1 мільён еўра выявілі літоўскія мытнікі
![Цыгарэтную кантрабанду з Беларусі на 1 мільён еўра выявілі літоўскія мытнікі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kantrabanda-0602.jpg.webp?itok=yW-d-Hbw)
Літоўскія мытнікі выявілі вялікую партыю кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі. Правезці іх спрабавалі праз пункт пропуску Лаварышкес, піша прэс-служба Літоўскай мытні.
У беларускай фуры, якая перавозіла дошкі, мытнікі выявілі 280 тысяч пачкаў цыгарэт. Мытнікі ацанілі кантрабанду прыкладна ў мільён еўра.
Знайсці кантрабанду ўдалося пры праверцы з дапамогай мабільнай рэнтгенаўскай сістэмы кантролю. Па словах мытнікаў, драўніна з'яўляецца адным з самых папулярных прыкрыццяў для кантрабандыстаў.
Суд арыштаваў кіроўцу фуры на месяц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.