Цыклон "Эма" ў Брэсце (фотарэпартаж)

Цыклон "Эма" ў Брэсце (фотарэпартаж)

Як і прадказвалі сіноптыкі, цыклон "Эма" прыйшоў у Брэст 15 студзеня пасля 5-й вечара. Дарэчы, акурат з гэтага часу ДАІ вобласці перайшла на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Снегапад працягваўся ўвесь вечар і ўсю ноч, але снегу за гэты час дадалося толькі на 7 см. Раніцай і ўдзень 16 студзеня моцных ападкаў ужо не было, калі параўноўваць з цыклонам "Даніэла", што быў тут некалькі дзён таму. Але "Эма" прыйшла ў горад пры мінусавой тэмпературы. Праз галалёд у горадзе больш складаныя ўмовы для аўтамабілістаў, нягледзячы на тое, што дарогі перыядычна чысцяць камунальныя службы.

Чакалася, што цягам дня ападкі ўзмоцняцца, але ў пасляабедзены час снегападу не назіраецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі