Цытата дня: Нацыянальная культура, мова, гісторыя робяць беларуса беларусам

Аляксандр Лукашэнка 20 студзеня выступіў на 42-м з'ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Ён казаў пра ролю моладзі як дзяржаўнай апоры, пра спайсы, падтрымку маладых сем'яў і нацыянальную культуру.

"Культура — вось што робіць беларуса беларусам, а не проста "тутэйшым", у якім бы месцы зямнога шара ён ні знаходзіўся. Не толькі нашая найбагацейшая спадчына: літаратура, музыка, архітэктура — але і мова, якую мы павінныя ведаць, гісторыя, якую мы павінныя памятаць, і каштоўнасці, якія мы павінныя паважаць".

Лукашэнка не пагадзіўся з меркаваннем, што "ў сучасным свеце няма месца нацыянальным культурам, а ім на змену прыходзіць адна — глабальная”. Падрабязней чытаць тут.

А таксама заявіў, што бачыць дзяржаўную апору ў моладзевых групах патрыятычнай скіраванасці.

А новым кіраўніком БРСМ абралі Андрэя Белякова. Больш інфармацыі пра яго тут.

Таксама падчас з'езду БРСМ прыняў альтэрнатыву "георгіеўскай стужцы". Глядзіце фота.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі