Да +18 будзе 1 лістапада па паўднёвым захадзе Беларусі
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 1 лістапада, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не прагназуецца. Месцамі будзе туман. Вецер паўднёва-ўсходні ўмераны.
Уначы тэмпература паветра будзе ад +3 да +9, удзень яна падымецца да 9-15 вышэй за нуль. Па паўднёвым захадзе краіны чакаецца 16-18 градусаў цяпла.