Да +32-х: на нядзелю ў Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі
Спёка ў Мінску / Еўрарадыё
На нядзелю сіноптыкі аб'яўляюць жоўты ўзровень небяспекі: спякота ў Беларусі ўзмацняецца. Чакаецца, што 26 чэрвеня паветра прагрэецца да 30-32 градусаў. Аб гэтым паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Пры гэтым не выключана пераменная воблачнасць, будзе слабы ўсходні і паўднёва-ўсходні вецер. Мінімальная тэмпература паветра ўначы — 13-19 градусаў цяпла, днём слупок тэрмометра паднімецца вышэй за адзнаку + 27 + 32 градусаў.
Але гэта не мяжа. 27 і 28 чэрвеня, абяцаюць сіноптыкі, у Беларусі здарыцца Турцыя. Па поўдні чакаюцца 35-36 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.