Да 6 лютага квіткі на фестываль “Даём рады” можна купіць па старых коштах
Сёлета на фэсце сыграюць Trubetskoy, Akute, "Разбітае сэрца пацана", "Мутнаевока" і Haina.
Да 6 лютага квіткі на фестываль “Даём рады” можна купіць па старых коштах (210 тысяч — танцпляц, 270 — столік). З пятніцы кошты будуць наступныя: танцпляц — 250 тысяч, месца за столікам —310 тысяч. У дзень канцэрта — 280 тысяч і 350 тысяч адпаведна.
Набыць квіткі можна ў падземным пераходзе на плошчы Якуба Коласа, клубе "Графіці", касе клуба Re:Public, а таксама праз білетных аператараў Kvitki.by, Ticketpro і сайт клуба Re:Public (пры пакупцы праз інтэрнэт білетныя аператары бяруць дадатковую камісію ў 10-15 тысяч).
Фестываль “Даём рады” пройдзе ў пятніцу 13 лютага ў мінскім клубе Re:Public. Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі і ўзнагародзіць лепшых музыкаў 2014 года. На трэцяй цырымоніі ўручэння музычнай прэміі Еўрарадыё сыграюць Trubetskoy, Akute, "Разбітае сэрца пацана", "Мутнаевока" і Haina.