Да авіябайкоту Беларусі далучыліся Сербія, Чарнагорыя, Албанія

Да авіябайкоту Беларусі далучыліся Сербія, Чарнагорыя, Албанія

Сербія, Чарнагорыя, Албанія, Паўночная Македонія ды іншыя краіны далучыліся да авіябайкоту Беларусі. Гаворка ідзе пра краіны-кандыдаткі на ўступленне ў Еўрасаюз, а таксама дзяржавы-ўдзельніцы Еўрапейскай асацыяцыі свабоднага гандлю (ЕАСГ) — такія, як Ісландыя, Нарвегія ды Ліхтэнштэйн.

Яны далучаюцца да рашэння Савета ЕС забараніць допуск у сваю паветраную прастору і аэрапорты самалётаў беларускіх авіякампаній.

Падставай для байкоту з боку ЕС стаў інцыдэнт з самалётам кампаніі Ryanair, які 23 траўня быў пасаджаны ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пад канвоем знішчальніка. З борта самалёта былі знятыя блогер Раман Пратасевіч і студэнтка ЕГУ Сафія Сапега.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі