Да канца года карыстацца інтэрнэтам будуць 60% беларусаў

Да канца года карыстацца інтэрнэтам будуць 60% беларусаў

Да канца гэтага года ў Беларусі плануюць падключыць не меней за 60% карыстальнікаў інтэрнэтам. Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства сувязі, дзе прайшла пашыраная калегія ведамства. Такая мэта пастаўленая Міжнародным саюзам электрасувязі і закладзеная ў падпраграму “Нацыянальная інфармацыйна-камунікацыйная інфраструктура”.

Па ацэнках Камісіі Міжнароднага саюза электрасувязі па развіцці шырокапалоснага доступа, Беларусь займае 25-е месца ў свеце па колькасці абанентаў стацыянарнага ШПД (28,8 на 100 жыхароў) і 23-е па колькасці хатніх гаспадарак, якія маюць доступ у інтэрнэт (57,1 на 100 хатніх гаспадарак). У даследаванні вывучалі 195 краінаў.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі