Да канца лютага Хоўм Крэдыт Банк зачыніць 19 аддзяленняў у Беларусі

Да канца лютага Хоўм Крэдыт Банк зачыніць 19 аддзяленняў у Беларусі

Хоўм Крэдыт Банк да канца лютага зачыніць 19 цэнтраў банкаўскага абслугоўвання ў Беларусі, паведамляецца на сайце банка.

Так, у студзені зачыняцца 9 аддзяленняў — у Мінску, Гродне, Гомелі, Віцебску, Брэсце, Полацку і Баранавічах. У лютым зачыняцца яшчэ 10 аддзяленняў — у Лідзе, Рэчыцы, Кобрыне, Жлобіне, Оршы, Барысаве, Пінску, Маладзечне, Мазыры, Ваўкавыску.

Прэс-служба банка інфармуе, што гэтыя меры прымаюцца "ў сувязі са зменай мадэлі бізнесу і актыўным развіццём каналаў дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў, а таксама з мэтай аптымізацыі выдаткаў на вядзенне бізнесу".

Цяпер у Беларусі Хоўм Крэдыт Банк мае 33 цэнтры банкаўскага абслугоўвання. Да канца 2016 года іншыя аддзяленні банка зачыняць пакуль не плануецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі