Дачка Лявона Вольскага пачала кар'еру спявачкі
На сайце tuzin.fm з'явіліся песні дачкі Лявона Вольскага — Адэлі. Яна сама напісала песні і праспявала іх. 18-гадовая спявачка прэзентуе EP "Усё атрымаецца", у які ўвайшлі тры кампазіцыі.
Адэля кажа, што піша песні даўно: некаторым яе творам чатыры і болей гадоў. Дзяўчына пісала песні для сябе, але нядаўна вырашыла абвясціць пра сваю творчасць публічна. Па яе словах, неўзабаве яна мяркуе выдаць паўнавартасны музычны альбом — матэрыялу на яго дастаткова.
Пакуль жа Адэля Вольская прэзентуе першыя тры запісаныя пені — "Усё атрымаецца", "Адэлька-сардэлька" і "Цудоўны свет". Жывыя выступы спявачка пакуль не плануе: яе музычны праект існуе ў студыйным фармаце.