Дадатак у Фэйсбуку на выпадак тэрактаў і катастроф: Вашы сябры ў зоне бяспекі
Пасля тэрактаў у Парыжы, якія здарыліся ўвечары 13 лістапада, карыстальнікі Фэйсбука пачалі атрымліваць паведамленні, што іх сябры знаходзяцца ў зоне бяспекі. Такую функцыю сацыяльная сетка ўвяла некалькі гадоў таму, а яе актыўнае выкарыстанне пачалося сёлета пасля землятрусу ў Непале.
Цяпер дадатак Safety Check спрацоўвае зноў. Ён дае магчымасць карыстальніку распавесці сваякам і сябрам, што з ім усё ў парадку.
Дадатак аўтаматычна стварае апытанне для ўсіх, хто можа быць у раёне катастрофы і прапануе паведаміць сябрам пра свой стан. Падобная функцыя ёсць і ў Гугла і яна называецца Google’s Person Finder.
Як піша kp.by, стваральнікі Фэйсбука прыдумалі такі дадатак пасля цунамі ў Японіі, калі з’явілася патрэба дапамагчы грамадству падчас стыхійных бедстваў і катастрофаў.