ДАІ: Ніякай аблавы на матацыклістаў з-за ДТЗ у Мінску няма

ДАІ: Ніякай аблавы на матацыклістаў з-за ДТЗ у Мінску няма

Пасля дарожна-транспартнага здарэння з удзелам матацыкліста і супрацоўніка ДАІ, якое адбылося ў Мінску 18 красавіка, ва ўладальнікаў матацыклаў пачалі масава “вымаць” іх транспартныя сродкі для зверкі нумароў на рамах. Гэта інфармацыя ад матацыклістаў з’явілася вечарам у панядзелак у СМІ і сацсетках. Але ва Упраўленні ДАІ Мінгавыканкама катэгарычна адмаўляюць абвінавачванні ў тым, што іх супрацоўнікі пачалі мэтанакіравана паляваць на “байкераў”.

Па словах прадстаўніцы прэс-службы УДАІ Мінгарвыканкама, “працу” з матацыклістамі яны пачалі яшчэ да пачатку мотасезону — у канцы зімы.

Прэс-служба УДАІ Мінгарвыканкама: “А зараз праходзіць Рэспубліканская прафілактычная акцыя, з 15 па 29 красавіка, “Мотарух без парушэнняў”. І звяртаем увагу ў межах гэтай акцыі на матацыклістаў — не пакідаючы па-за ўвагай і астатнія катэгорыі ўдзельнікаў дарожнага руху. Што да праверкі на праўдзівасць дакументаў, то заўжды такая праца праводзілася, праводзіцца і будзе праводзіцца. У нас летась толькі 36 медычных даведак выклікалі падазрэнні ў сапраўднасці. Гэта толькі адзін прыклад, але ж любы дакумент можа выклікаць падазрэнне ў сапраўднасці і па ім можна праводзіцца праверка”.

Па словах прадстаўніцы Дзяржаўтаінспекцыі, гэтыя праверкі ніяк не звязаныя з ўчорашнім здарэннем з удзелам супрацоўніка ДАІ і матацыкліста.

Нагадаем, 18 красавіка ў Мінску 31-гадовы матацыкліст, па версіі Дзяржаўтаінспекцыі, не падпарадкаваўся патрабаванню супрацоўніка ДАІ і спрабаваў ад яго уцячы. У выніку здзейсніў наезд на інспектара і сутыкнуўся з інкасатарскай машынай. Была распачатая крымінальная справа.

У байкера, які наехаў на даішніка, забралі тэлефон і хочуць адправіць у СІЗА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі