ДАІшнік прыехаў на месца ДТЗ, дзе яго аўтамабіль таксама трапіў у аварыю (відэа)

ДАІшнік прыехаў на месца ДТЗ, дзе яго аўтамабіль таксама трапіў у аварыю (відэа)

ДАІшнік прыехаў на месца ДТЗ, дзе яго аўтамабіль таксама трапіў у аварыю. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, здарэнне адбылося раніцай у пятніцу ў Пухавіцкім раёне на 61-м кіламетры трасы М5 Мінск — Гомель. Супрацоўнікі ДАІ паспелі высветліць, што ніхто з удзельнікаў ДТЗ не пацярпеў. Неўзабаве на іх аўтамабіль, абазначаны аварыйнай святлавой сігналізацыяй і пробліскавымі маячкамі сіняга колеру, наляцела "газэль". Яе 44-гадовы кіроўца не ўлічыў умовы надвор'я, дарожныя ўмовы і ў нейкі момант не саўладаў з кіраваннем. Даішнік, які быў у машыне, не пацярпеў.

Міліцыя лічыць, што каб не аўтамабіль ДАІ, "газэль" магла б наехаць на ўдзельнікаў першай аварыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі